Прычынай здарэньня паводле папярэдняй вэрсіі стала неасьцярожнасьць падчас паленьня.
Як паведамляе Сьледчы камітэт, трагедыя здарылася ўвечары 11 студзеня ў адным з прыватных дамоў Полацка. Ратавальнікам паступіла паведамленьне аб пажары. Прыбыўшы на месца здарэньня, супрацоўнікі МНС пачалі тушыць узгараньне драўлянага дому. Целы трох ахвяр былі знойдзеныя пасьля ліквідацыі пажару.
Як паведамляе Сьледчы камітэт, папярэдняя прычына пажару — неасьцярожнае абыходжаньне з агнём падчас паленьня. Прычынай сьмерці траіх загінуўшых магло стаць атручваньне ўгарным газам. Праверка працягваецца.