У Францыі плянуюць зьмяніць законы, якія рэгулююць дэманстрацыі, каб процідзейнічаць гвалту і вандалізму.
На наступныя выходныя француская паліцыя плянуе задзейнічаць 80 000 служачых пры чаканай новай хвалі пратэстаў так званых «жоўтых камізэлек», якія працягваюцца ўжо амаль два месяцы.
У мінулую суботу асобныя групы дэманстрантаў у Парыжы змагаліся з паліцыяй, палілі аўтамабілі і матацыклы, зламалі браму перад адным з урадавых будынкаў.
«Нам у Францыі трэба захаваць права на дэманстрацыі, але мы павінны дзейнічаць супраць тых, хто парушае закон», — сказаў прэм’ер-міністар Эдуард Філіп францускаму тэлеканалу TF1 у панядзелак.
Чыноўнік адзначыў, што за прычыненую шкоду павінны плаціць «хуліганы, а не падаткаплацельшчыкі». Ён заявіў, што дэманстрацыі заяўленымі і асобна выказаўся ў дачыненьні да дэманстрантаў, якія хаваюць твары пад маскамі.
Паводле яго, новы закон можа запазычыць разьвязаньне з існуючых правілаў, накіраваных супраць футбольных хуліганаў, якім забараняюць зьяўляцца на стадыёнах.
Падчас дэманстрацый у Францыі загінулі па меншай меры 10 чалавек і амаль паўтары тысячы былі арыштаваныя.