Пуцін прыляцеў на месца выбуху. Лёс каля 40 чалавек невядомы

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыляцеў у Магнітагорск, дзе ў 31 сьнежня ў жылым доме ўзарваўся бытавы газ. Пуцін сустракаецца з пацярпелымі ў выніку абрушэньня пад’езду, а таксама правядзе нараду па ліквідацыі наступстваў аварыі.

Паводле апошніх зьвестак, загінулі чатыры чалавекі.

Невядомым застаецца лёс каля 40 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У выніку выбуху газу ў жылым доме ў Расеі загінулі 4 чалавекі. Лёс дзесяткаў невядомы

Выбух газу адбыўся ў доме каля шасьці раніцы па мясцовым часе. Абваліўся адзін з 12 падʼездаў — абрынуліся перакрыцьці паміж трэцім і 10-м паверхамі. Пашкоджаньні атрымалі 48 кватэр.

Семʼі загінулых у выніку выбуху газу атрымаюць па 100 тысяч расейскіх рублёў(каля 1437^$), пацярпелым выплацяць 50 тысяч расейскіх рублёў(каля 718^$).

Жыхарам пацярпелага падʼезду таксама прадаставяць кватэры.