Шуневіч: Я адчуваю гонар за форму НКВД

Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў 27 сьнежня ў інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу ОНТ, што адчувае гонар за тое, што надзеў форму НКВД на парад 9 траўня.

Паводле Шуневіча, ён зрабіў гэта каб ўшанаваць памяць соцень тысяч супрацоўнікаў, якія «рабілі подзьвігі» і гінулі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тысячы маладых людзей маглі б вызваліцца з турмаў ужо ўлетку», — што азначае непрыняцьце зьменаў у «антынаркатычны артыкул»

У той жа праграме Шуневіч зьняважліва выказаўся пра некаторых грамадзян Беларусі, бо тыя нібыта робяць усё, каб «атрымаць гранты» і набраць «сабачыя воклічы» — лайкі ў сацыяльных сетках.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар Шуневіч прызнаўся, што прабачэньні школьніка за поўху гарадавому — ягоная ідэя