Памёр апошні вядомы ўдзельнік паўстаньня ў Варшаўскім гета

Варшаўскае гета

У Ізраілі памёр апошні вядомы ўдзельнік паўстаньня 1943 году ў Варшаўскім гета Сімха Ратгайзэр-Ротэм. Яму было 94 гады.

Ротэм пад псэўданімам Казік быў чальцом Габрэйскай баявой арганізацыі, якая ў красавіку 1943 году ў акупаванай нацыстамі Варшаве ўдзельнічала ў паўстаньні ў габрэйскім гета.

Паўстаньне было жорстка задушана. Каля 10 тысяч чалавек загінулі ў гета, 50 тысяч нацысты адправілі ў лягеры сьмерці.

Сімха Ротэм, якому на час паўстаньня было 19 гадоў, вывеў дзясяткі людзей з гета праз тунэлі каналізацыі. Пазьней ён браў удзел у Варшаўскім паўстаньні ў 1944 годзе.

Пасьля вайны пераехаў у Ерусалім.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускіх Праведнікаў народаў сьвету ўшануюць помнікам

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінула 75 год ад зьнішчэньня Менскага гета. Чаму ў Беларусі няма музэю Галакосту?

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прафэсар Сьмілавіцкі: «Галакост — неад’емная частка трагедыі ўсёй Беларусі»