Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не падпіша законапраект па бюджэце, прыняты Сэнатам, паведаміў у чацьвер журналістам сьпікер Палаты прадстаўнікоў Пол Раян пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам.
Раян, выступаючы перад Белым домам разам з лідэрам рэспубліканскай большасьці ў Палаце прадстаўнікоў Кевінам Макарці, сказаў, што Трамп хоча, каб любая дамоўленасьць па бюджэце прадугледжвала выдзяленьне сродкаў на забесьпячэньне памежнай бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Над ЗША навісла пагроза частковага закрыцьця ўрадуРэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў усур’ёз занепакоеныя праблемай фінансаваньня сьцяны на мяжы, аднак хочуць прадухіліць частковае закрыцьцё ўраду, падкрэсьліў Раян. Апошні тэрмін прыняцьця бюджэтнага законапраекту надыходзіць у поўнач пятніцы, паведамляе Голас Амэрыкі.