Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп агучыў ультыматум Кангрэсу, калі той не прафінансуе сьцяну на мяжы з Мэксыкай


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў частковым закрыцьцём урада, калі Кангрэс не прадставіць дастаткова сродкаў на бясьпеку межаў, у прыватнасьці на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.

У сакавіку Трамп падпісаў закон аб бюджэтных асыгнаваньнях у памеры 1,3 трыльёна даляраў, які забясьпечыць фінансаваньне ўрада да канца верасьня.

Прэзыдэнт нагадаў, што 28 верасьня Кангрэс зноў павінен правесьці галасаваньне па бюджэце. Па словах Трампа, калі заканадаўцы не дадуць сродкаў на будаўніцтва сьцяны, ён не падпіша законапраект.

«Нам патрэбна сьцяна. У нас будзе ўсё. І справа са сьцяной ужо пайшла. У нас ёсьць 1,6 мільярда даляраў. 28 верасьня гэтае пытаньне будзе ўзьнятае зноў, і калі мы не атрымаем грошы на бясьпеку межаў, у нас не будзе выбару. Мы закрыем урад, таму што нам патрэбна бясьпека межаў», — заявіў прэзыдэнт.

Трамп прапанаваў абсталяваць сьцяну з Мэксыкай сонечнымі батарэямі

Трамп абяцаў пабудаваць сьцяну на мяжы з Мэксыкай падчас перадвыбарнай кампаніі. У ліпені 2017 Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША прагаласавала за прадастаўленьне 1,6 мільярда даляраў на гэтую сьцяну. Цяпер будаўніцтва працягваецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG