Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прапанаваў абсталяваць сьцяну з Мэксыкай сонечнымі батарэямі


Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае намер усталяваць сонечныя батарэі на сьцяне ўздоўж мяжы з Мэксыкай. Яе будаўніцтва было адным з асноўных перадвыбарных абяцаньняў Трампа.

Паводле кіраўніка Белага дому, сьцяна будзе «выпрацоўваць электраэнэргію і плаціць сама за сябе». У такім выпадку Мэксыцы давядзецца заплаціць за сьцяну нашмат менш грошай, заявіў Трамп.

Трамп падпісаў указ аб ўзьвядзеньні сьцяны на мяжы ЗША і Мэксыкі ў канцы студзеня. На думку прэзыдэнта, яна дапаможа ў барацьбе з незаконнай міграцыяй і кантрабандай наркотыкаў.

У пачатку году Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША ацаніла выдаткі на загароду ў больш чым 20 мільярдаў даляраў. Паводле словаў Трампа, будаўніцтва часткова аплаціць мэксыканскі ўрад. Мэксыка плаціць за памежны бар’ер адмовілася.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG