Брытанскі аэрапорт Гатвік атакавалі дроны

Паліцэйскі верталёт падчас аперацыі па пошуку дронаў у аэрапорце Гатвік, 20 сьнежня 2018 году

Лёнданскі аэрапорт Гатвік абвясьціў аб адмене вылетаў з прычыны актыўнасьці невядомых бесьпілётных апаратаў побач з узьлётна-пасадачнай паласой.

Дзясяткі тысяч пасажыраў ня могуць пакінуць аэрапорт. Паліцыя шукае уладальнікаў дронаў.

Упершыню два беспілётнікі былі выяўленыя ў сераду, 19 сьнежня, каля 21:00 паводле мясцовага часу. Кіраўніцтва Гатвіку адмяніла палёты. Аднавілі іх толькі да трох гадзін ночы 20 сьнежня. Праз 45 хвілін зноў спынілі вылеты з прычыны вяртаньня дронаў. Апошні раз адзін з бесьпілётнікаў заўважылі ў чацьвер, 20 сьнежня днём. За гэты дзень аэрапорт меўся абслужыць 760 рэйсаў і прыняць больш за 110 тысяч пасажыраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК расьсьледуе крадзеж дронаў у аэрапорце. А тых, што зьніклі на Дзень Волі, і не шукаюць

Кіраўніцтва Гатвіку плянавала зьбіць дрон, аднак паліцыянты не рэкамэндаваў рабіць гэтага зь меркаваньняў бясьпекі.

Паліцыя Вялікабрытаніі пакуль ня выявіла прыкмет тэрарызму, але прызнала наўмысным запуск дронаў побач з аэрапортам. Згодна з брытанскімі законамі, бесьпілётнікі ня могуць набліжацца да аэрапортаў бліжэй чым на адзін кілямэтар. За стварэньне пагрозы бясьпецы самалётаў зламысьнікам пагражае да пяці гадоў турмы.

Гатвік — другі паводле памераў пасьля Гітроў аэрапорт Лёндану. Ён знаходзіцца за 46 кілямэтраў на поўдзень ад брытанскай сталіцы.