Карыстальнікі сацсетак прапанавалі альтэрнатыўныя варыянты турыстычным лягатыпам краіны, абраным як найлепшыя на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызму.
Паводле тэлеканалу СТВ, галасаваньне мае кансультатыўны характар, канчатковае рашэньне прыме журы. Склад журы і дата рашэньня не паведамляецца.
Прапанаваныя для галасаваньня варыянты
Свабода раней пісала, што прагаласаваць з аднаго дэвайсу можна было некалькі разоў. У інфармацыйным аддзеле агенцтва па турызму Свабодзе казалі, што «ведаюць пра гэтую недапрацоўку» і ліквідуюць яе. Меркавалася, што ранейшыя галасы, захаваныя ў архіве, будуць улічвацца падчас падсумаваньня вынікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Беларусі ініцыяваў пашырэньне «бязьвізу» для іншаземцаў на наземныя межы