Невядомыя пашкодзілі дзяржаўны помнік у Курапатах. ФОТА

На дзяржаўным помніку ў Курапатах невядомыя надрапалі зоркі Давіда.

Афіцыйны мэмарыяльны знак «Ахвярам палітычных рэпрэсій 30–40-х гадоў XX стагодзьдзя» ўсталявалі сёлета ў лістападзе. 14 лістапада прайшла працэдура прыёмкі. Цырымоніі адкрыцьця не было.