Удзельнікі дэманстрацыі, якая адбылася ў Бялградзе ў суботу 15 сьнежня, заклікалі прэзыдэнта Аляксандра Вучыча і яго ўрад сысьці ў адстаўку, паведамляе агенцтва АР. На вуліцы сталіцы Сэрбіі выйшлі тысячы грамадзян.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Сэрбіі прапанаваў на пасаду прэмʼер-міністра прадстаўніцу ЛГБТПратэстоўцы прайшлі шэсьцем па цэнтры Бялграда. Асобныя ўдзельнікі акцыі былі апранутыя ў жоўтыя камізэлькі, якія сталі сымбалем супраціву пратэстуючых у Францыі. Мітынгоўцы спыніліся каля будынка прэзыдэнта, заклікаючы Вучыча сысьці ў адстаўку. Праціўнікі прэзыдэнта Сэрбіі абвінавачваюць яго ў стварэньні атмасфэры запалохваньня і страху, якая праводзіцца папулісцкай кіруючай кааліцыяй.
Аляксандар Вучыч, былы крайні нацыяналіст, які зараз гаворыць пра жаданьне рэформаў у Сэрбіі і яе ўступленьне ў ЭЗ. Крытыкі яго палітыкі сьцвярджаюць, што ў рэальнасьці Вучыч абмяжоўвае свабоду дэмакратыі і СМІ ў Сэрбіі.