У менскім судзе актывісты «патролілі» міністра Шуневіча. ФАТАФАКТ

Актывісты зладзілі флэшмоб у судзе Цэнтральнага раёну Менску, дзе 10 сьнежня адбываецца разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненьні да актора тэатральнай лябараторыі Fortinbras, які прымаў удзел у акцыі «Дэканструкцыя міліцыянта» 6 сьнежня.

Яны прыйшлі на суд, апрануўшыся ў чорныя фуфайкі, на якіх надрукаваныя цытаты з выказваньняў міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар Шуневіч прызнаўся, што прабачэньні школьніка за поўху гарадавому — ягоная ідэя

6 сьнежня Свабодны тэатар правёў флэшмоб у адным з гандлёвых цэнтраў Менску. Тры студэнты тэатральнай лябараторыі «Фартынбрас» пры Свабодным тэатры ўдзельнічалі ў флэшмобе, пераапрануўшыся ў міліцэйскую форму зь вясёлкавымі пагонамі.

8 сьнежня міліцыя затрымала аднаго з удзельнікаў акцыі, яго завезьлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Менску і склалі пратакол паводле артыкулу «Арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Пасьля актора адвезьлі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе трымалі да суду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі «МУС-ЛГБТ»