Ня бачу ЦЯБЕ, сумую па ТАБЕ. Мова са Свабодай. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Часам блытаюць склонавыя формы займеньніка „ты“ — „цябе“ і „табе“. Правільна будзе:

Бачу каго? Цябе.

Іду да каго? Да цябе.

Сукенка пасуе каму? Табе.

Пачуваюся рыцарам пры кім? Пры табе.

Анімацыя — у дапамогу.