Пуцін патлумачыў, чаму ня хоча гаварыць з Парашэнкам

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што не адказвае прэзыдэнту Ўкраіны Пятру Парашэнку наконт тэлефоннай размовы, паколькі ня хоча «удзельнічаць у яго выбарчай кампаніі».

Па словах Пуціна, Парашэнка стварае крызысныя сытуацыі і перакладае адказнасьць на Расею, пасьля чаго «хоча тут жа прадэманстраваць, што ён пасьпяхова вырашае праблемы».

«Я ў гэтых камбінацыях не хачу ўдзельнічаць і ня буду», — цытуюць Пуціна расейскія інфармагенцтвы.

Раней на гэтым тыдні ў Крамлі заявілі, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у бліжэйшы час не плянуе абмяркоўваць з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам вызваленьне палонных украінскіх маракоў і іншыя пытаньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль адказаў наконт сустрэчы Пуціна з Парашэнкам