Спынілі крымінальную справу супраць галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай

Рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Цяпер яна праходзіць па справе як сьведка, зь Леўшынай зьнялі падпіску пра нявыезд і забарону на выезд з краіны.

Сьледчы камітэт ухваліў хадайнітцва аб спыненьні крымінальнага перасьледу галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай 29 лістапада, паведамляе БелаПАН. Былая фігурантка справы за несанкцыяваны доступ да інфармацыі сплаціла штраф у 735 рублёў(30 базавых), а таксама кампенсавала страты на суму 12 тысяч рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спынілі крымінальны перасьлед яшчэ пяці журналістаў Tut.by

«Справа БелТА». Што важна ведаць

  • У жніўні 2018 году Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі — платнай падпіскі БелТА (ч. 2 арт. 349 КК).
  • 7–9 жніўня затрымалі 18 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту. Пазьней сьледчы камітэт паведаміў, што ў справе 15 фігурантаў. Таксама прайшлі ператрусы ў офісах парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.​
  • Да канца лістапада крымінальныя справы супраць 14 абвінавачаных спынілі, бо яны сплацілі шкоду і штраф. Сумы, выплачаныя былымі фігурантамі «справы БелТА», вагаліся ад 3 да 17 тысяч рублёў.
  • Галоўную рэдактарку Tut.by Марыну Золатаву 4 сакавіка аштрафавалі агулам на 13 650 рублёў.
  • Беларуская журналісцкая супольнасьць, міжнародныя арганізацыі і ўрады заходніх краін асудзілі затрыманьні журналістаў, ператрусы ў рэдакцыях і прысуд Золатавай.