28 лістапада Сьледчы камітэт Беларусі задаволіў хадайніцтва яшчэ аднаго рэдактара парталу Tut.by Ганны Ермачонак аб спыненьні крымінальнага перасьледу на падставе арт. 86 КК («Вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем да адміністрацыйнай адказнасьці).
Ганна Ермачонак сплаціла адміністрацыйны штраф 30 базавых велічыняў (735 рублёў). Цяпер у «справе БелТА» яна праходзіць як сьведка. Падпіска аб нявыезьдзе адменена, забарона на выезд з краіны зьнятая.
Напярэдадні быў спынены крымінальны перасьлед пяці супрацоўнікаў Tut.by, раней адміністрацыйныя штрафы сплацілі яшчэ некалькі журналістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Спынілі крымінальны перасьлед яшчэ пяці журналістаў Tut.byНа дадзены момант абвінавачанымі ў справе застаюцца галоўная рэдактарка парталу Tut.by Марына Золатава і яе калега з агенцтва БелаПАН Ірына Леўшына. Золатава абвінавачваецца па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэксу («Бязьдзейнасьць службовай асобы). Санкцыі ў гэтым артыкуле — ад штрафу да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Леўшына абвінавачваецца па ч. 2 артыкула 349 («Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі»), паводле якой было выстаўлена абвінавачаньне і астатнім фігурантам. Усяго па ёй праходзілі 15 журналістаў і рэдактараў.
Ператрус у агенцтве БелаПАН. Менск, 7 жніўня