Суд у анэксаваным Расеяй Крыме 28 лістапада арыштаваў яшчэ дзевяць украінскіх маракоў.
Тыя былі на борце караблёў, затрыманых расейскімі памежнікамі ў Керчанска пратоцы. Расейскія ўлады вінавацяць іх у парушэньні дзяржаўнай мяжы Расеі.
Напярэдадні 27 лістапада той самы суд у Сімферопалі ўжо арыштаваў 12 украінцаў тэрмінам на два месяцы.
Усяго расійскімі памежнікамі затрыманыя 24 украінскія вайскоўцы. Паводле розных зьвестак, ад трох да шасьці маракоў былі параненыя пры абстрэле і таране ўкраінскіх караблёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за ўвядзеньне ваеннага становішча. У тым ліку на мяжы зь Беларусьсю25 лістапада тры караблі Вайскова-марскіх сілаў Украіны былі захопленыя ў раёне Керчанскай пратокі з ужываньнем зброі. Фэдэральная служба бясьпекі Расеі сьцьвярджае, што ўкраінскія караблі парушылі расейскую мяжу. Украіна назвала дзеяньні Расеі актам агрэсіі і ўвяла ваеннае становішча. Расея называе канфлікт сплянаванай правакацыяй Украіны.