Фільм пра Паўночную Карэю. Ці падобна нечым да Беларусі? ВІДЭА

Дакумэнтальны фільм расейскага рэжысэра Віталія Манскага «У промнях сонца» здымаўся ў Паўночнай Карэі і распавядае пра васьмігадовую дзяўчынку, якая жыве ў Пхэньяне і якая мае ўступіць у дзіцячы саюз у дзяржаўнае сьвята Дзень Сонца.

Фільм у жывой трансьляцыі каналу «Настоящее время» (час пачатку фильма на відэа мяняецца, можна знайсьці яго курсорам):

Сцэнар фільма быў напісаны паўночнакарэйскім бокам. Увесь зьняты матэрыял Манскі павінен быў здаваць на праверку, аднак апэратар Аляксандра Іванова здымала камэрай з двума картамі памяці, і дзякуючы гэтаму ўдалося захаваць матэрыял, які не падвергся ў Паўночнай Карэі цэнзуры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска з Сэулу: «Ніхто тут не чакае хуткага аб’яднаньня дзьвюх Карэяў»

У Расеі карціну чакаў няпросты лёс, мноства кінатэатраў адмовіліся браць фільм у пракат. Рэжысэр меркаваў, што прычынай таму — рэакцыя расейскіх уладаў на патрабаваньні паўночнакарэйскага боку, які быў незадаволены канчатковым вынікам.

Фільм будзе даступны на нашым сайце тры дні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КНДР не паказала ядзерныя ракеты на сьвяточным парадзе