Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР не паказала ядзерныя ракеты на сьвяточным парадзе


Паўночная Карэя правяла маштабны парад 9 верасьня, у дзень 70-годзьдзя заснаваньня краіны.

На парадзе паказалі буйную артылерыю і ракеты, але меншую іх колькасьць у параўнаньні з папярэднімі гадамі. Міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты не былі паказаныя зусім. Сьвята не адзначылі і ядзерным выпрабаваньнем, як гэта рабілася апошнія два гады.

Асноўнай тэмай параду сёлета было эканамічнае разьвіцьцё краіны і яе ўзьяднаньне з Паўднёвай Карэяй.

12 чэрвеня адбылася гістарычная сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына, па выніках якой лідэры падпісалі сумесны «усёабдымны дакумэнт». Згодна зь ім, лідэр КНДР пацьвердзіў намер забясьпечыць «поўную дэнуклеарызацыю» Карэйскай паўвыспы і «доўгі і трывалы мір», а прэзыдэнт ЗША — «гарантыі бясьпекі» Паўночнай Карэі.

Але 31 ліпеня амэрыканскія спадарожнікі-шпіёны зафіксавалі актыўнасьць на паўночнакарэйскім заводзе, дзе раней былі пабудаваныя першыя ў краіне міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты, здольныя дасягнуць ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG