«Верыць у сяброўства і салідарнасьць». 5 цытат з прэзэнтацыі новай кнігі Вольгі Шпарагі

Вольга Шпарага падчас прэзэнтацыі кнігі «Супольнасьць-пасьля-Галакосту»

21 лістапада ў Інстытуце Гётэ філёзаф і навукоўца Вольга Шпарага прэзэнтавала новую кнігу «Супольнасьць-пасьля-Галакосту». Свабода заканспэктавала сустрэчу ў пяці цытатах.

  • «Па жыцьці я аптымістка. Ня ведаю, як можна быць пэсымістам у Беларусі».
  • «Галакост — гранічная трагедыя, якую немагчыма перажыць. Пасьля яе ўсе паняцьці пахіснуліся».
  • «Ханна Арэнт (нямецкая філёзаф і палітоляг. — РС) кажа, што вельмі важна сябраваць з сабой. Калі ня будзе гэтага сяброўства, а будзе пастаянны разлад і вайна, то не застанецца ні самапавагі, ні павагі іншых людзей».

  • «Сяброўства таксама можна эксплюатаваць. Кажуць, сябрам — усё, а ворагам — закон. Я пішу ў кнізе і пра тое, як на сяброўстве грунтуецца карупцыя».
  • «Ёсьць ілюзія, што ў інтэрнэце ўсе роўныя. Але гэта вельмі небясьпечная ілюзія».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінула 75 год ад зьнішчэньня Менскага гета. Чаму ў Беларусі няма музэю Галакосту?