Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у поўнай меры нясе адказнасьць за праблемы, якія стаяць перад краінай. Такія вынікі дало апытаньне «Лявада-цэнтра», апублікаваныя ў чацьвер. Гэта максымум за ўвесь час сацыялягічных дасьледаваньняў.
Яшчэ 22 адсоткі мяркуюць, што прэзыдэнт адказны ў «пэўнай ступені».
10 адсоткаў расейцаў упэўненыя, што Пуцін робіць усё правільна, а праблемы ўзьнікаюць з прычыны «нядбайных і карумпаваных чыноўнікаў».
6 адсоткаў рэспандэнтаў вінавацяць ва ўсім «аб’ектыўныя абставіны».
Год таму пра поўную адказнасьць прэзыдэнта казалі 55 адсоткаў расейцаў, яшчэ 21 працэнт лічылі адказнасьць прэзыдэнта частковай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацыялягічнае апытаньне: расейцы ўсё больш вераць у верагоднасьць вялікай вайныПрагаласаваць за Ўладзіміра Пуціна на выбарах прэзыдэнта, калі б яны адбыліся ў бліжэйшую нядзелю, гатовыя 56 адсоткаў расейцаў. На выбарах у сакавіку 2018 году Ўладзімір Пуцін набраў амаль 77 працэнтаў галасоў.
Раней, паводле выніках апытаньня «Лявада-цэнтра» ў кастрычніку, высьветлілася, што дзейнасьць Уладзіміра Пуціна як прэзыдэнта Расеі не ўхваляе траціна апытаных расейцаў. Пры гэтым 41 працэнт рэспандэнтаў упэўненыя, што сёньня пад кіраўніцтвам Пуціна «краіна рухаецца па няслушным шляху».