Суд Барысаўскага раёну асудзіў настаўніка фізыкі на 12 гадоў пазбаўленьня волі ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму за сэксуальны гвалт над выхаванцамі гімназіі, дзе той працаваў, паведамляе сайт Вярхоўнага суду Беларусі.
Мужчыну прызналі вінаватым у гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару, а таксама ў выкарыстаньні непаўналетняга для вырабу парнаграфічных матэрыялаў.
Апроч таго, суд пастанавіў спагнаць кампэнсацыю маральнай шкоды на карысьць пацярпелых. Ахвярамі мужчыны сталі два непаўналетнія хлопцы 2006 і 2007 гадоў нараджэньня.
Мужына запрашаў ахвяраў да сябе дамоў; на момант ягонага затрыманьня хлопчыкам было па 10 і 11 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС растлумачыў, чаму колькасьць фактаў пэдафіліі ў Беларусі вырасла ў 15 разоўПаводле Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, выпадкаў пэдафіліі за апошнія 5 гадоў стала больш у 15 разоў. Пры гэтым 80% такіх злачынстваў учыняецца родзічамі або знаёмымі дзяцей.
Толькі за два першыя месяцы гэтага году ў Беларусі 113 дзяцей пацярпелі ад сэксуальнага гвалту.
Паводле міжнароднай клясіфікацыі хваробаў, пэдафілія таксама зьяўляецца хваробай. Такі дыягназ злачынцам могуць паставіць падчас следства. Але гэта не вызваляе ад крымінальнай адказнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэксуальныя злачынствы супраць дзяцей і малалетняя прастытуцыя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе ўсё ведалі». Сьледам за алімпійскай чэмпіёнкай Корбут былыя гімнасткі кажуць пра дамаганьні трэнэра