Навальнага ня выпусьцілі з Расеі

Аляксей Навальны

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны паведаміў, што яму забаранілі пакідаць тэрыторыю Расеі.

«Памежнікі паведамляюць, што выезд з Расеі мне закрыты. Ёсьць нейкі ліст, што выяжджаць забаронена, але тлумачэньняў чаму — няма», — напісаў Навальны ў сваім твітэры 13 лістапада.

Палітык дадаў, што прыехаў у аэрапорт раніцай, каб вылецець на абвяшчэньне рашэньня Эўрапейскага суду ў правах чалавека па сваёй справе. Навальны падаў скаргу на сем арыштаў і адміністрацыйных прысудаў выпадкаў паміж 2012 і 2014 гадамі.

Пазьней высьветлілася, што днямі ў расейскую Фэдэральную базу судовых прыставаў дадалі грашовыя прэтэнзіі да Навальнага па колішняй крымінальнай справе супраць яго.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея. Навальны выйшаў на свабоду пасьля 50 сутак арышту.