Лукашэнка наведвае раён, дзе чыноўнікі «ня любяць людзей»

Падрыхтоўка да прыезду Лукашэнкі ў пасёлку Балбасава

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца сёньня з рабочай паездкай у Віцебскай вобласьці.

Ён азнаёміцца з выкананьнем даручэньняў аб комплексным разьвіцьці Аршанскага раёна, паведамляе БелТА.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перад прыездам Лукашэнкі палююць на катоў і сабак

У гарадзкім пасёлку Балбасава Лукашэнка пагутарыў з мясцовымі жыхарамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўрал у пасёлку Балбасава пад Воршай. Чакаюць з праверкай Лукашэнку. ФОТА

Апошні раз Лукашэнка наведаў Аршанскі раён у ліпені. Убачанае на Аршанскім інструмэнтальным заводзе выклікала абурэньне ў кіраўніка дзяржавы.

«Ня любіце вы людзей, ня любіце вы завод. Калі ўжо робіце тут нейкую паказуху, зрабіце бардзюр, але навошта ў траву класьці асфальт? Гэта што, культура? Вось за гэта чыноўнікаў і ненавідзіць часам народ — за вашы безалабернасьць і бязладзьдзе», — абурыўся ён. Далей яшчэ цікавей: «Хіба гэта працоўныя месцы?! Вязьніца нейкая! Катаржныя людзі працуюць за 200 даляраў у месяц!» — абурыўся Лукашэнка ўмовамі працы работнікаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Двойка зь мінусам, або Сацыяльная мадэль імя Лукашэнкі

Празь некалькі тыдняў, на нарадзе аб ходзе выканананьня даручэньняў па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну, Лукашэнка запатрабаваў замяніць кіраўніцтва ўраду.