Акцыі ў абарону палітвязьняў у Маскве і Пецярбургу скончыліся затрыманьнямі — каля 60 чалавек былі дастаўлены ў паліцыю. Некалькі чалавек пакінулі ў пастарунках да раніцы, большасьць адпусьцілі пасьля складаньня пратаколаў.
Акцыя прайшла пад лёзунгам «За нашых і вашых дзяцей». Яна была ініцыяваная бацькамі арыштаваных. У Маскве на акцыю да будынка ФСБ выйшла каля 500 чалавек, затрымалі 18.
У Санкт-Пецярбургу актывісты выйшлі на народны сход у цэнтры гораду. Па дадзеных карэспандэнта Радыё Свабода, паліцыя затрымала 40 чалавек, у тым ліку 12-гадовую дзяўчынку і яшчэ некалькіх непаўналетніх. Усе затрыманыя да вечара былі адпушчаныя пасьля складаньня пратаколаў.
Таксама мітынгі і адзінкавыя пікеты прайшлі ў Растове-на-Доне, Новасыбірску, Пензе, Варонежы, Іркуцку і Ніжнім Ноўгарадзе. У Хэльсынкі актывісты правялі пікет перад расейскім пасольствам у Фінляндыі.