Грузія можа стаць першай зь дзяржаваў на Каўказе, якая абярэ прэзыдэнтам жанчыну. На выбарах 28 кастрычніка ў якіх удзельнічаюць 25 кандыдатаў, сярод фаварытаў называюць былую міністарку замежных спраў Саламэ Зурабішвілі.
Цяперашні прэзыдэнт Гіоргі Магвэлашвілі не ідзе на другі тэрмін.
66-гадовая Зурабішвілі нарадзілася ў Францыі. Яна ідзе на выбары як незалежная кандыдатка, але яе падтрымлівае цяперашняя ўрадавая партыя «Грузінская мара», якую ўзначальвае прэм’ер-міністар і мільярдэр Бідзіна Іванішвілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 25 гадоў бяз Грузіі. Як у Абхазіі паміраюць кінутыя гарадыКрытыкі нападаюць на яе за паходжаньне і называюць здрадніцай за заяву, што вайна ў Паўднёвай Асэтыі ў 2008 годзе адбылася таму, што «мы паддаліся на правакацыю Расеі».
Сярод моцных кандыдатаў таксама называюць іншага былога кіраўніка МЗС Грыгола Вашадзэ, які прадстаўляе апазыцыйны Аб’яднаны нацыянальны рух, і былога сьпікера парлямэнту Давіта Бакрадзэ.