Як паведамляў раней партал TUT. BY, кампанія «Энерга-Оил», падкантрольная бізнэсмэну Аляксею Алексіну, створыць на працягу двух гадоў у Беларусі амаль 2500 гандлёвых пунктаў для продажу цыгарэт, у тым ліку каля 500 у Менску.
Пункту продажу — шапікі, крамы, павільёны — зьявіцца ў сувязі з рэалізацыяй «Энерга-Оил» інвэстыцыйнага праекту для стварэньня недзяржаўнай сеткі гандлю тытунёвымі вырабамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад тытунёвую фабрыку ўплывовага бізнэсоўца зьмянілі межы Менску, — Tut.byСёньня партал REALT. BY апублікаваў рэпартаж свайго карэспандэнту з заводу ТАА «Сучасныя бэтонныя канструкцыі», дзе вырабляюцца шапікі і павільёны.
Навіну падхапілі карыстальнікі сацыяльных сетак.
Финальный вариант дизайна сигаретных киосков для Минска pic.twitter.com/Q7xKPHqNtP
— Denis Blisch (@blisch) October 20, 2018
Тым часам менчукі зьбіраюць подпісы супраць тытунёвых кіёскаў. Супраць разьмяшчэньня на вуліцах Менску такіх кіёскаў на плятформе Petitions.by падпісаліся больш за 450 чалавек.
Чаму зьбіраюць подпісы?
- Разьмяшчэньне кіёскаў пагражае здароўю менчукоў.
- Кіёскі — «адкрытая рэкляма і правакацыя», якія садзейнічаюць ужываньню тытунёвых вырабаў.
- «Мяркуем, што цяперашні аб’ём гандлю тытунёвымі вырабамі цалкам задавальняе попыт усіх ахвотных».