Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчукі зьбіраюць подпісы супраць тытунёвых кіёскаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супраць разьмяшчэньня на вуліцах Менску 500 тытунёвых кіёскаў на плятформе Petitions.by падпісаліся больш за 360 чалавек.

Што адбылося?

На пачатку кастрычніка Tut.by са спасылкай на інфармаваныя крыніцы напісаў, што кампанія «Энэрга-Оіл» створыць у Менску каля 500 гандлёвых пунктаў продажу цыгарэт. Усяго ў Беларусі разьмесьцяць амаль 2500 кіёскаў, крамаў і павільёнаў.

Паводле крыніц, выканкамы мусяць без аўкцыёну перадаць у арэнду інвэстару зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўваньня гандлёвых аб’ектаў. Сёлета ў Горадні ў арэнду «Энэрга-Оіл» перайшлі кіёскі «Тытунь» Горадзенскай тытунёвай фабрыкі. Інфармацыю пра пераход кіёскаў да «іншай кампаніі» пацьвердзіў Newgrodno.by дырэктар УП «Тытунь» Аляксандар Мельнічак. Ад жніўня «Энэрга-Оіл» зьяўляецца адзіным апэратарам у продажы вырабаў Горадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман».

Чаму зьбіраюць подпісы?

  1. Разьмяшчэньне кіёскаў пагражае здароўю менчукоў.
  2. Кіёскі — «адкрытая рэкляма і правакацыя», якія садзейнічаюць ужываньню тытунёвых вырабаў.
  3. «Мяркуем, што цяперашні аб’ём гандлю тытунёвымі вырабамі цалкам задавальняе попыт усіх ахвотных».

Пэтыцыю накіруюць у Менгарвыканкам і Міністэрства аховы здароўя.

СЗАА «Энэрга-Оіл» – другі імпартэр цыгарэт у Беларусь. Раней права ўвозіць цыгарэты ў краіну меў толькі «Беларусьгандаль» Упраўленьня справамі прэзыдэнта. Пад кіраваньнем кампаніі таксама знаходзіцца МТБанк і гатэльна-рэстаранны бізнэс «Сябры». Мяркуецца, што «Энэрга-Оіл» знаходзіцца пад кіраўніцтвам непублічнага бізнэсоўцы Аляксея Алесіна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG