У сьледзтва зьявіліся пытаньні і да мэдыка, які палічыў, што «керчанскаму стралку» Уладзіславу Расьлякову можна мець зброю.
«МК» удалося пагаварыць зь лекарам-псыхіятрам Керчанскага ПНД Станіславам Булаенкам, які выдаў даведку аб тым, што Расьлякоў здаровы.
— Тым, хто прыходзіць па даведку для дазволу на рэгістрацыю зброі, мы выдаём накіраваньне на аналізы, глядзім, каб у чалавека была прапіска ў Керчы ня менш як год і, вядома, праводзім неабходныя дасьледаваньні, — кажа псыхіятар. — Зьвяртаем увагу на тое, як чалавек гаворыць, якім голасам, ці ня мямліць, ці не зацягвае гутарку. Глядзім нават на позу, у якой ён сядзіць. Правяраем мысьленьне. Калі ўзьнікаюць найменшыя сумневы, пачынаем «капаць» глыбей. Напрыклад, просім растлумачыць сэнс прымавак, такіх як «у доме нябожчыка не гавораць пра вяроўку», «шыла ў мяху не схаваеш». Правяраем хуткасьць лічэньня. Далей прапануем заданьні з атлясу экспэрымэнтальнага абсьледаваньня. Там вельмі шмат цікавых тэстаў і заданьняў. Потым яшчэ нарколяг правярае яго на дзесяць відаў наркатычных рэчываў.
Зразумейце, мы ніколі не прапусьцім хворага чалавека. У нас стаж ужо па 30 — 40 гадоў. Чалавек толькі ўвайшоў, сеў, кінуў пару фразаў, а мы ўжо многае пра яго можам сказаць.
— Гэта значыць, у дачыненьні да Ўладзіслава Расьлякова сумневаў не было?
— Звычайна, калі маладыя людзі прыходзяць па даведку, кажуць, што яму стрэльбу падараваў на паўналецьце бацька, альбо сваё ружжо аддаў дзядуля і цяпер яго трэба перааформіць. Калі пытаюся: «І не шкада табе зьвяркоў забіваць?», — чую: «Я ў нікога з жывых істотаў страляць не зьбіраюся. Проста хачу хадзіць на паляваньне за кампанію. Гэта ўсяго толькі баўленьне часу». Вось такія самыя распаўсюджаныя адказы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Масавае забойства ў каледжы ў Керчы. ГалоўнаеЦяпер што тычыцца Расьлякова. На момант агляду ён быў здаровы. Гэтаму маладому чалавеку патрэбны добры псыхоляг. Але ў іх у каледжы нават стаўкі такой няма. Я даведваўся. Тут трэба яшчэ ўлічваць і своеасаблівасьць выхаваньня. У бацькі гэтага Ўладзіслава была цяжкая чэрапна-мазгавая траўма. Ён піў, біў сямейнікаў Вось цяпер пішуць, што Ўладзіслаў Расьлякоў у дзяцінстве катаваў котак. А ён мог такім чынам на жывёлах спаганяць агрэсію. Але першапрычына — у сям’і.