Сустрэчы з аўтарам «Дзевяноста трэцяга» ў Менску

Сёньня і заўтра ў Менску адбудуцца прэзэнтацыі новай кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста трэці» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».

  • У аўторак 16 кастрычніка адбудзецца сустрэча аўтара з чытачамі на незалежнай культурнай пляцоўцы «Арт-сядзіба» (праспэкт Машэрава, 18). Пачатак прэзэнтацыі у 19.00.
  • У сераду 17 кастрычніка адбудзецца прэзэнтацыя ў сядзібе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак у 18.30.

«Дзевяноста трэці» — 69-ы том «Бібліятэкі Свабоды» і пятая кніга хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя.

У ёй аднаўляецца ва ўсёй вастрыні барацьба ў парлямэнце за і супраць вайсковых саюзаў, за энэргетычную незалежнасьць і супраць увядзеньня прэзыдэнцтва, ашаламляльныя здабыткі і паразы нацыянальнага адраджэньня і дэмакратыі, галоўныя дзейныя асобы і драматычныя наступствы іх выбару для свабоды — 1993 год вачыма ўдзельніка, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі (1990–1995).

Папярэднія кнігі цыклю — «Дзевяноста першы», «Дзевяноста чацьверты», «Дзевяноста пяты» і «Дзевяноста другі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі б у 1992 міністар апрануў форму НКВД, яго б адправілі ў адстаўку не дэпутаты БНФ, а Кебіч»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзевяноста пяты» — кніга пра пераломны год найноўшай гісторыі Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Навумчык на прэзэнтацыі «94-га»: Пакаяньня ад мяне ня будзе