Дзярждэп ЗША даў грошы на рамонт даху сядзібы Касьцюшкаў

Помнік Тадэвушу Касьцюшку ва ўрочышчы Марачоўшчына

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдзеліў 15 тысяч даляраў на рамонт даху сядзібы Касьцюшкаў ва ўрочышчы Марачоўшчына ў Івацэвіцкім раёне. Дах быў пашкоджаны пасьля ўрагану ў 2016 годзе.

Тадэвуш Касьцюшка — ​ герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.

Пра гэта піша «Вечерний Брест» са спасылкай на кіраўніка «Фонду імя Тадэвушка Касьцюшкі» Леаніда Несьцярчука.

Сёлета ва ўрочышчы Марачоўшчына ля Косава адкрылі помнік Касьцюшку. Збор сродкаў на яго падтрымалі 690 чалавек, агулам сабралі 22 075 рублёў. Вылепіў скульптуру Гэнік Лойка