Экстрадаванага ў ЗША Яўгена Нікуліна, якога амэрыканскія ўлады падазраюць у хакерскіх нападах, накіруюць на псыхіятрычнае абсьледаваньне. На працягу шасьці месяцаў ён будзе знаходзіцца ў шпіталі, а не ў турме. Пра гэта паведаміў ТАСС ягоны адвакат Аркадзь Бух.
Паводле адваката, судзьдзя распарадзіўся накіраваць Нікуліна на абсьледаваньне, таму што той не падпарадкоўваўся іншым распараджэньням суду. Гэтае рашэньне судзьдзі Нікулін успрыняў «абыякава». У якую клініку накіруюць расейскага грамадзяніна, будзе вырашана неўзабаве. Для правядзеньня абсьледаваньня неабходны перакладчык, адзначыў юрыст.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Чэхіі выдалі расейскага хакера ЗШАРаней адвакаты расейца запатрабавалі правесьці ягонае псыхіятрычнае абсьледаваньне. Яны паведамлялі, што падабаронны не супрацоўнічае зь імі.
У канцы сакавіка Нікулін павінен быў прайсьці мэдыцынскае абсьледаваньне, аднак аказаў фізычны супраціў супрацоўнікам спэцслужбаў і, як сьцьвярджаецца, нават хацеў уцячы.
Нікуліна затрымалі ў Чэхіі восеньню 2016 году пасьля таго, як ЗША прад’явілі яму абвінавачваньні ў кібэратаках на кампаніі Linkedin, Dropbox and Formspring. 30 сакавіка, нягледзячы на пратэсты Расеі, Нікулін экстрадаваны ў ЗША. Сваёй віны расеец не прызнае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія: Зэман дамагаецца выдачы расейскага хакера ў Маскву, а не ў ЗША