У Горадні ў сьметніцы знайшлі мёртвае немаўля

Ілюстрацыйнае фота

Цела немаўляці знайшлі ў кантэйнэры для сьмецьця на вуліцы Гая ноччу 9 кастрычніка. Міліцыя шукае маці.

Паводле УУС Горадзенскага аблвыканкаму, выпадак зафіксаваны ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Гая. Прычыны сьмерці дзіцяці пакуль невядомыя.

«Прызначаныя адпаведныя экспэртныя дасьледаваньні, паводле вынікаў якіх можна будзе меркаваць аб прычыне сьмерці дзіцяці. Праводзяцца неабходныя апэратыўна-вышуковыя мерапрыемствы», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Горадзенскага аблвыканкаму Ігар Белазёраў.

Міліцыянты апытваюць жанчын у суседніх будынках.