Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над Чарнігаўшчынай закрылі паветраную прастору: ірвуцца снарады на арсэнале за 130 км ад беларускай мяжы. ВІДЭА

абноўлена
Пакінутая машына на дарозе ў вёсцы Дружба, побач зь якой месьцяцца склады боепрыпасаў
1/8 Пакінутая машына на дарозе ў вёсцы Дружба, побач зь якой месьцяцца склады боепрыпасаў
Каля 3:30 раніцы 9 кастрычніка на складах боепрыпасаў каля гораду І́чня Чарнігаўскай вобласьці пачаліся выбухі.
Пажар ахапіў ня больш за 10% арсэналу, гэта 5 сховішчаў, сьцьвярджаюць у Генштабе ўкраінскага войска
2/8 Пажар ахапіў ня больш за 10% арсэналу, гэта 5 сховішчаў, сьцьвярджаюць у Генштабе ўкраінскага войска
Каля 3:30 раніцы 9 кастрычніка на складах боепрыпасаў каля гораду І́чня Чарнігаўскай вобласьці пачаліся выбухі.
Эвакуацыя зь Ічні
3/8 Эвакуацыя зь Ічні
Каля 3:30 раніцы 9 кастрычніка на складах боепрыпасаў каля гораду І́чня Чарнігаўскай вобласьці пачаліся выбухі.
4/8
Каля 3:30 раніцы 9 кастрычніка на складах боепрыпасаў каля гораду І́чня Чарнігаўскай вобласьці пачаліся выбухі.
5/8
Каля 3:30 раніцы 9 кастрычніка на складах боепрыпасаў каля гораду І́чня Чарнігаўскай вобласьці пачаліся выбухі.
Дым ад выбухаў на складах боепрыпасаў
6/8 Дым ад выбухаў на складах боепрыпасаў
Каля 3:30 раніцы 9 кастрычніка на складах боепрыпасаў каля гораду І́чня Чарнігаўскай вобласьці пачаліся выбухі.
52-гадовая Валянціна Пятрэнка каля разьбітай выбухамі шыбы ў сваёй хаце ў вёсцы Дружба
7/8 52-гадовая Валянціна Пятрэнка каля разьбітай выбухамі шыбы ў сваёй хаце ў вёсцы Дружба
Каля 3:30 раніцы 9 кастрычніка на складах боепрыпасаў каля гораду І́чня Чарнігаўскай вобласьці пачаліся выбухі.
8/8
Каля 3:30 раніцы 9 кастрычніка на складах боепрыпасаў каля гораду І́чня Чарнігаўскай вобласьці пачаліся выбухі.
Previous slide
Next slide

На адным з арсэналаў Міністэрства абароны Ўкраіны, што месьціцца паблізу мястэчка Дружба І́чнянскага раёну Чарнігаўскай вобласьці, ад ночы вялікі пажар і разрываюцца снарады.

Улады закрылі паветраную прастору для самалётаў у радыюсе 30 кілямэтраў ад эпіцэнтру надзвычайнай падзеі і спынілі чыгуначны рух. З найбліжэйшых паселішчаў у зоне магчымага паражэньня ўжо эвакуявалі каля 10 тысяч чалавек.

Да месца надзвычайнага здарэньня накіравана больш як 20 піратэхнічных разьлікаў Дзяржаўнай службы ў надзвычайных сытуацыях Украіны і яшчэ 23 пажарныя падразьдзяленьні ў сумежных абласьцях прыведзеныя ў гатоўнасьць. Падрыхтавана таксама 7 пажарных цягнікоў.

Урад стварыў адмысловы штаб па ліквідацыі надзвычайнай сытуацыі.

Тэрыторыя арсэналу складае 682,6 гектара.

Служба бясьпекі Ўкраіны накіравала на месца надзвычайнага здарэньня сьледча-апэратыўную групу. Праваахоўнікі разглядаюць некалькі вэрсій, у тым ліку адпрацоўваецца магчымая дывэрсія. Адначасова адкрытая крымінальная справа паводле факту службовай нядбаласьці. У Міністэрстве абароны Ўкраіны паведамілі, што ахвяр і пацярпелых няма.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG