Трамп назваў «незаконным» расьсьледаваньне меркаваных сувязяў ягонага перадвыбарчага штабу з Расеяй

U.S. -- U.S. President Donald Trump walks on the South Lawn of the White House upon his return from Bedminster, New Jersey, to Washington, U.S., August 19, 2018

​Пры гэтым Трамп не пракамэнтаваў пагадненьня аб супрацоўніцтве са сьледзтвам, якое заключыў былы кіраўнік ягонага перадвыбарчага штабу.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у нядзелю, што крымінальнае расьсьледаваньне меркаваных сувязяў ягонага перадвыбарчага штабу з Расеяй, якое працягваецца, «недапушчальнае паводле закону». Пры гэтым ён не прывёў доказаў.

Трамп напісаў у «Твітэры», што расьсьледаваньне, якім кіруе спэцпрокурор Робэрт Мюлер, «незаконнае», заявіўшы, што сьледчыя «працягваюць пошукі злачынства». Аднак Мюлер быў прызначаны Міністэрствам юстыцыі, і суд пастанавіў, што гэтае расьсьледаваньне вядзецца на законных падставах.

Як ужо неаднаразова бывала, Трамп абверг наяўнасьць змовы з Расеяй, заявіўшы пры гэтым, што такая змова быў у яго апанэнткі, экс-дзяржсакратара Гілары Клінтан. Ён назваў групу юрыстаў Мюлера «17 раззлаванымі дэмакратамі, якія шукаюць усё, што могуць знайсьці».

«Вельмі несправядліва і дрэнна для краіны», — напісаў Трамп.

Пры гэтым прэзыдэнт ня стаў камэнтаваць апошні паварот падзей у 16-месячным расьсьледаваньні, якім кіруе Мюлер, калі ў пятніцу былы кіраўнік перадвыбарчага штабу Трампа Пол Манафорта прызнаў сябе вінаватым у карупцыі, а пракуроры абвясьцілі, што Манафорт ужо супрацоўнічае зь імі, дзелячыся вядомай яму інфармацыяй пра дзейнасьць штабу Трампа.

Суд у Вірджыніі ў жніўні прызнаў 69-гадовага Манафорта, шматгадовага вашынгтонскага юрыста, вінаватым паводле васьмі пунктаў абвінавачваньняў у падатковым і банкаўскім махлярстве. Ён таксама прызнаў сябе вінаватым паводле двух абвінавачваньняў у змове ў суседнім Вашынгтоне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пол Манафорт прызнаны вінаватым па васьмі пунктах абвінавачаньня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Былы кіраўнік штабу Трампа пагадзіўся прызнаць віну ў судзе