Прэм’ер Сэрбіі і мэр Бялграду далучыліся да гей-прайду

Прэм’ер-міністарка Сэрбіі Ана Брнабіч (у зялёным пінжаку) на гей-прайдзе ў Бялградзе 16 верасьня 2018

Прэм’ер-міністарка Сэрбіі і мэр Бялграду далучыліся да актывістаў ЛГБТ (лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і трангендэраў) і іншых удзельнікаў гей-прайду ў цэнтры сэрбскай сталіцы.

Некалькі сотняў чалавек прайшлі па горадзе пад аховай паліцыі на завяршэньне сёлетняга Прайд-тыдня. Сярод удзельнікаў была прэм’ер-міністарка Сэрбіі Ана Брнабіч і новы мэр сэрбскай сталіцы Зоран Радойчыч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Япіскапы супраць ЛГБТ. Што сказаў бы Ісус

Брнабіч першай з кіраўнікоў урадаў бальканскіх краінаў адкрыта заявіла пра сваю гомасэксуальнасьць.

Сёньняшні марш у падтрымку правоў ЛГБТ завяршыўся без інцыдэнтаў. Пасьля маршу на адной з плошчаў Бялграду адбыўся поп-канцэрт.

Your browser doesn’t support HTML5

ЛГБТК-актывістка Віка Біран пра «любімага» міністра, сэкс і апазыцыю