Ужо сёньня: дзень памяці аўтара першага артыкула пра Курапаты

Усталяваньне крыжоў у Курапатах, жнівень 2018

Падзеі 1 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1 верасьня 2000 году памёр Яўген Шмыгалёў. Разам зь Зянонам Пазьняком ён апублікаваў ў 1988 годзе артыкул «Курапаты — дарога сьмерці».

Таксама ў гэты дзень

1435 — у бітве пад Вількамірам літоўска-польскія войскі перамаглі армію Сьвідрыгайлы і нанятых ім крыжакоў.

1827 — у Расейскай імпэрыі забаранілі прымаць сялянаў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.

1906 — у Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля», у газэце ў гэты дзень вершам «Наш родны край» адбыўся літаратурны дэбют Якуба Коласа.

1939 — нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу пачалася Другая сусьветная вайна.

1990 — уступіў у сілу Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускамоўных людзей становіцца больш». Случак расказаў, калі перастане пісаць скаргі на абразу мовы

У гэты дзень нарадзіліся

1835 — Юзаф Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 на тэрыторыі Літвы і Беларусі.

1853 — Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.

1913 — Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт, дырэктар беларускай службы Радыё Свабода ў 1968-1983 гадах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшла кніга пра былога дырэктара беларускай службы Радыё Свабода пісьменьніка Масея Сяднёва 

1928 — Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага кансьпірацыйнага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948–1950.

У памяці

1715 — Люі XIV, кароль Францыі

1939 — Язэп Горыд, беларускі мастак.