У Менску пачалі зносіць кінатэатар «Авангард». ФОТА

Кінатэатар даўно ня дзейнічае. У ім спачатку плянавалі «мультыплекс», але ад ідэі адмовіліся.

«Авангард» быў цэнтрам культурнага жыцьця Грушаўкі, пераважна забудавай прыватнымі драўлянымі дамамі. Цяпер на яго месцы плянуюць збудаваць дзіцячы садок

Цяпер зносяць таксама прыватны сэктар Грушаўкі, ужо ўзьведзеныя некалькі шматпавярховікаў

Цяпер масавых пратэстаў з гэтай нагоды няма, хоць супраць зносу кінатэатру за паўтара тыдні сабралі больш за 600 подпісаў

Кінатэатар пабудаваны ў 1957 годзе паводле праекту архітэктаркі Зоі Брод. Фота невядомага аўтара