Курыца за 14 мільёнаў. Горы грошай, якія вам спатрэбяцца ў Вэнэсуэле

Паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, інфляцыя ў Вэнэсуэле ў 2018 годзе можа дасягнуць мільёна працэнтаў. Заробкі ў краіне імкліва абясцэніліся. Фатограф агенцтва Reuters Карлас Гарсія Ролінс перад дэнамінацыяй, якая адбылася 20 жніўня, паказаў, колькі грошай трэба заплаціць за той ці іншы тавар.

Кіляграм рысу ў Вэнэсуэле каштуе 2,5 млн балівараў або 38 амэрыканскіх цэнтаў.

За кавалак мыла на рынку Каця ў Каракасе плоцяць 3,5 млн балівараў або 58 цэнтаў.

За кіляграм мяса трэба заплаціць 9,5 млн балівараў (1,45$)

За курыцу вагою 2,4 кг давядзецца выкласьци 14, 6 млн балівараў (2, 22$)

Хто на есьць мяса, можа набыць 1 кг памідораў за 5 млн або 76 цэнтаў.

Ажно 7,5 млн балівараў (1,14$) каштуе кіляграм сыру.

Кіляграм морквы можна купіць за 3 млн балівараў (46 цэнтаў)

Амаль столькі ж трэба заплаціць за пачку пракладак

Столькі ж і за пачак маргарыну

За рэшту ад набыткаў можна купіць рулон туалетнай паперы. Усяго за 2,6 млн балівараў або 46 цэнтаў