Памёр былы генэральны сакратар ААН Кофі Анан

Кофі Анан, REUTERS/Allison Joyce/File Photo

Памёр былы генэральны сакратар ААН, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Кофі Анан. Як паведамілі ў Фондзе Кофі Анана, ён памёр у Швайцарыі раніцай 18 жніўня пасьля хваробы. Яму было 80 гадоў.

Кофі Анан стаў генэральным сакратаром ААН у 1997 годзе і кіраваў арганізацыяй да 2007. У 2001 годзе стаў ляурэатам Нобелеўскай прэміі міру. Пасьля сыходу з пасады генэральнага сакратара ААН займаўся вырашэньнем канфлікту ў Сырыі.

Кофі Анан нарадзіўся ў Гане ў арыстакратычнай сям’і, атрымаў добрую адукацыю ў ЗША і Швейцарыі. У ААН працаваў з 1962 года, кіраваў міратворчымі місіямі арганізацыі ў Самалі і падчас генацыду ў Руандзе.

Цяперашні генэральны сакратар ААН Антонію Гутэрыш ў нэкралёгу адзначыў, што Анан, які прайшоў шлях ад шараговага супрацоўніка да кіраўніка, ўвасабляў сабой Арганізацыю Аб'яднаных Нацый.