Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кофі Анан ня даў рады ў Сырыі


Кофі Анан
Кофі Анан
Былы генэральны сакратар ААН Кофі Анан падаў у адстаўку з пасады спэцпасланьніка ААН і Лігі арабскіх дзяржаў (ЛАГ) у Сырыі пасьля таго, як яго мірны плян вырашэньня сырыйскага крызісу не прынёс вынікаў.

Аб адстаўцы Анана стала вядома з заявы, распаўсюджанай у чацьвер у ААН, перадае Інтэрфакс.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун паведаміў, што Кофі Анан вырашыў не падаўжаць свой мандат, які завяршаецца ў канцы жніўня сёлета.

«Анан заслугоўвае нашага захапленьня, дзякуючы той самаадданасьці, зь якой ён ужываў свае цудоўныя прафэсійныя навыкі і аўтарытэт на гэтай самай цяжкай і патэнцыйна няўдзячнай пасадзе», – сказаў генэральны сакратар ААН.

У цяперашні час Пан Гі Мун праводзіць перамовы з прадстаўнікамі ЛАГ з тым, каб знайсьці пераемніка Кофі Анана на пасадзе спэцпасланьніка ААН і ЛАГ у Сырыі, які будзе «ажыцьцяўляць гэтую важную міратворчую дзейнасьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG