Лёнданская галерэя вывесіла чырвоныя майткі як сымбаль палітычнага папулізму

Прэзыдэнт Чэхі Мілаш Зэман паліць чырвоныя майткі, 14 чэрвеня 2018

Брытанская галерэя Red Gallery вырашыла падтрымаць чэскую арт-групу Ztohoven, вывесіўшы, паводле яе прыкладу, на фасадзе свайго будынка ў Лёндане гіганцкія чырвоныя майткі.

Актывісты Ztohoven выступілі з падобнай акцыяй у 2015 годзе ў Праскім Градзе, вывесіўшы чырвонае сподняе над рэзыдэнцыяй чэскага прэзыдэнта замест прэзыдэнцкага штандара. Яны атрымалі за гэта паўгоду умоўнага тэрміну і штраф. Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман пасьля дэманстратыўна спаліў тыя майткі падчас прэс-канфэрэнцыі.

На відэа: спаленьне майткаў пэзыдэнтам Чэхіі на 3:13

Лёнданскія майткі буйнейшыя за праскія — восем на восем мэтраў. «У наш постдэмакратычны час яны ўяўляюць сабой сымбаль папулізму. Гэты акт таксама закліканы паставіць пад сумнеў ролю кіраўніка дзяржавы ў нашай сучаснай палітычнай сыстэме», — прыводзіць лёнданская галерэя словы чэскіх актывістаў.

Майткі на фасадзе Red Gallery застануцца вісець да канца ліпеня.​

Прэзыдэнт Чэхіі спаліў чырвоныя майткі. ВІДЭА