Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чэхіі спаліў чырвоныя майткі. ВІДЭА


Мілаш Зэман
Мілаш Зэман

14 чэрвеня прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман склікаў прэсавую канфэрэнцыю каля сваёй рэзыдэнцыі, але журналістам адмовіліся казаць яе тэму.

У выніку прэзыдэнт Чэхіі заявіў, што «палітыку варта рабіць на падмурку абмену аргумэнтамі, а не на падмурку сподняй бялізны». Пасьля гэтага ён абвясьціў, што зробіць хэпэнінг і спаліў велізарныя чырвоныя майткі.

У 2015 годзе чэскі арт-гурт Ztohoven, вядомы сваімі пэрформансамі на палітычныя тэмы, замяніў сьцяг над Праскім градам — прэзыдэнцкай рэзыдэнцыяй у Празе — на вялізнага памеру чырвоныя майткі.

Творчы калектыў такім чынам хацеў паказаць, што крытычна ставіцца да Зэмана і ягонай палітыкі. У заяве гурту гаворыцца, што менавіта чырвоныя майткі зьяўляюцца належным сьцягам для «чалавека, які нічога не саромеецца».

Пасьля гэтага ўдзельнікі дэманстрацый супраць палітыкі Зэмана выкарыстоўвалі такія майткі як сымбаль пратэсту.

Прэзыдэнт Зэман раней неаднаразова рабіў заявы, якія крытыкуюць мігрантаў і ўцекачоў, якія прыбываюць у Эўропу. Ён таксама вядомы сваімі прыхільнымі выказваньнямі наконт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG