Відавочцы публікуюць у сацсетках здымкі незвычайнай атмасфэрнай зьявы, якую назіралі ў Лідзе 14 ліпеня, і параўноўваюць яе з тарнада.
Очевидцы: «Мощный восходящий поток вчера в Лиде, #Беларусь». Почти торнадо, но бог не дал ему вращения ) pic.twitter.com/BKT9FSRC72
— Блізкі космас. (@nadvorie) 14 июля 2018 г.
Падобныя сьмерчы час ад часу здараюцца ў Беларусі, штогод віхраслупы выклікаюць зьдзіўленьне відавочцаў. Відавочцы сьмерчу на Лоеўшчыне разважалі, ці падніме ён калгасных кароваў. Такі віхраслуп бачылі год таму ў Добрускім раёне. Такое тарнада назіралі два гады таму на Шаркаўшчыне — тады відавочцы казалі, што бачылі, як «у небе парнік ляціць і побач сабака лапамі махае». Невялічкі сьмерч бачылі нават у менскіх Шабанах.
Падобнае здарэньне ўжо назіралі і каля Ліды 30 траўня.