Ад залеваў на захадзе Японіі ў горадзе Курашыкі загінулі 176 чалавек, паведамляе CNN.
Залевы на захадзе Японіі ў лічбах:
- 75 000 спэцыялістаў займаюцца пошукамі і ратаваньнем пацярпелых;
- 1000 чалавек засталіся без прытулку;
- 100 чалавек знаходзяцца ў бальніцах;
- 60 чалавек зьніклі бязь вестак.
Дажджы прывялі да апоўзьняў і выхаду рэк зь берагоў, што вымусіла многіх людзей ратавацца на дахах дамоў.
Ратавальнікі выкарыстоўвалі верталёты і чаўны пасьля таго, як рэкі выйшлі зь берагоў.
Горад Курашыкі з насельніцтвам крыху менш за 500 тысяч чалавек мацней за ўсё пацярпеў ад праліўных дажджоў, якія залілі некаторыя часткі заходняй Японіі, у тры разы перавысіўшы звычайны для ліпеня ўзровень ападкаў.
Японская тэлевізія паказала, як людзі (відаць, пацыенты і супрацоўнікі) чакаюць выратаваньня на бальконе ў мясцовай лякарні. Прадэманстравалі і кадры з аўтамабілямі, якія плаваюць у каламутнай вадзе.