Прэзыдэнт Філіпінаў абяцае падаць у адстаўку, калі яму дакажуць існаваньне Бога

Радрыга Дутэртэ

Прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ, які апошнім часам выклікаў абурэньне за абразу Бога, заявіў, што ён падасьць у адстаўку, калі хтосьці зможа даказаць, што Бог існуе.

Прэзыдэнт Філіпінаў заявіў, што верыць у «вярхоўнага бога», сказаўшы, што мусіць быць нейкі «сусьветны розум».

Дутэртэ таксама раскрытыкаваў духавенства за збор ахвяраваньняў.

«Калі вы кажаце, што дапамагаеце людзям, чаму мы даем вам грошы?» — сказаў ён.

На мінулым тыдні Дутэртэ назваў Бога «дурным», што выклікала абурэньне.

Дутэртэ вядомы сваімі рэзкімі заявамі. У сваіх прамовах ён неаднаразова зьвяртаўся да лаянкі на адрас сваіх крытыкаў.

12 разоў, калі філіпінскі прэзыдэнт шакаваў сьвет