Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 разоў, калі філіпінскі прэзыдэнт шакаваў сьвет


Радрыга Дутэртэ

Кіраўнік Філіпінаў Радрыга Дутэртэ, вядомы рэзкімі антыамэрыканскімі і антыцаркоўнымі выказваньнямі, а таксама жорсткай барацьбой з наркагандлярамі, цяпер пагражае расправай карумпаваным чыноўнікам. Ён прызнаўся, што ўласнаручна выкінуў зь верталёта грамадзяніна Кітаю, якога падазравалі ў згвалтаваньні і забойстве.

«Калі вы скарумпаваныя, я дастаўлю вас на верталёце ў Манілу і скіну ўніз. Я ўжо раней так рабіў, чаму б не зрабіць гэта зноў?» — заявіў Дутэртэ. Ён распавёў, што вельмі пашанцавала шасьцём затрыманым днямі паводле падазрэньня ў наркагандлі. Паводле Дутэртэ, калі б ён быў у гэты час у Маніле, то ўласнаручна іх расстраляў бы.

Мы сабралі 10 найбольш скандальных заяваў Дутэртэ.

1.

У верасьні 2016 году назваў Барака Абаму сукіным сынам. Гэтак ён назваў прэзыдэнта ЗША, адказваючы на пытаньне карэспандэнта незадоўга перад вылетам у Лаос на рэгіянальны саміт, на якім ён паабяцаў растлумачыць прэзыдэнту ЗША тысячы пазасудовых забойстваў гандляроў наркотыкамі.

«Я не амэрыканская марыянэтка. Я прэзыдэнт сувэрэннай дзяржавы і не адказваю ні перад кім, акрамя народу Філіпінаў. Ты павінен праяўляць павагу, і ня варта раскідвацца пытаньнямі і заявамі. Курвін сын, мы будзем сварыцца з табой. Мы будзем качацца ў балоце, як сьвіньні, калі ты будзеш паводзіць сябе так са мной», — падкрэсьліў філіпінскі прэзыдэнт

2.

Жартаваў з аўстралійскай пратэстанткі, якую згвалцілі і забілі

У 1989 аўстралійка Жаклін Хэміл была згвалтаваная і забітая падчас бунту ў турме на поўдні Філіпін. Дутэртэ, які займаў пасаду мэра, заявіў тады наступнае: «Яны згвалтавалі ўсіх жанчын, сярод іх была тая аўстралійская прапаведніца... Я разьюшаны, але яна была такая прыгожая... Калі іх вывелі вонкі, я глядзеў на яе твар і думаў: «Бляха-муха, як шкада... яны згвалтавалі яе, усе па чарзе! Але мэр мусіў быць першым!»

3.

Неаднаразова прызнаваўся, што ўласнаручна забіваў людзей

Дутэртэ распавядаў, што асабіста забіваў падазраваных у гандлі наркотыкамі на пасадзе мэра горада Давао. Паводле яго слоў, ён забіваў, каб паказаць мясцовым паліцыянтам, што калі ён можа зрабіць гэта, то «чаму ж яны ня могуць».

Філіпінскія сэнатары Лэйла дэ Ліма і Рычард Гордан заявілі, што гэтыя заявы могуць быць падставай для імпічмэнту

4.

Назваў ідыётам вярхоўнага камісара ААН за ініцыятыву расьсьледаваць учыненыя Дутэртэ забойствы

Дутэртэ ў сваім тэлезвароце задаўся пытаньнем, хто даў права аль-Хусэйну «казаць што рабіць» прэзыдэнту Філіпінаў, і падкрэсьліў, што «гэта мы плацім вам зарплаты» (прадстаўнікам ААН. — рэд.).

5.

Назваў Папу Рымскага «курвіным сынам»

У лістападзе летась Дутэртэ назваў папу Францішка сваім любімым выразам — «курвіным сынам». «Добра, што я ў маладосьці ня стаў сьвятаром, а то прыйшлося б цяпер спаць з мужчынамі», — нават гэтая заява не адвярнула выбарнікаў ад Дутэрте. Дутэртэ быў абураны перагружаным дарожным трафікам у сталіцы Філіпінаў Маніле з нагоды прыезду папы:

«Я спытаўся, хто прыехаў. Яны сказалі, што Папа Рымскі. Я хацеў патэлефанаваць яму: Папа, курвін сын, валі дадому. Не прыяжджай да нас больш».

Праўда, затым Дутэртэ абвясьціў, што хацеў бы наведаць Ватыкан, каб асабіста папрасіць прабачэньня перад лідэрам каталіцкай царквы. Філіпіны — хрысьціянская краіна з 75 мільёнамі каталікоў.

6.

Назваў амбасадара ЗША на Філіпінах «блакітным курвіным сынам»

Дутэртэ справакаў дыпляматычны скандал з Вашынгтонам, калі ён назваў Філіпа Голдбэрга, амбасадара ЗША «блакітным курвіным сынам». Абраза была прамоўленая падчас выступу вайсковых чыноўнікаў у Сэбу. ЗША запатрабавалі ад Дутэртэ растлумачыць такія паводзіны прэзыдэнта.

7.

Сказаў, што хацеў бы даць вытворцу Віягры фірме Pfizer «узнагароду»

Выступаючы на сходзе Лігі філіпінскіх дарадцаў, Дутэртэ сказаў, што ўдзячны за віягру падчас плянаванага фэстывалю Кадаяван:

«Я дам узнагароду кампаніі Pfizer. <...> Цяпер, нават калі мы дасягаем шасьцідзесяці- і сямідзесяцігадовага ўзросту, дзякуючы бляску кампаніі Pfizer, жыцьцё было прадоўжана».

Барак Абама і Радрыга Дутэртэ
Барак Абама і Радрыга Дутэртэ

8.

Абражаў кіраўніка ААН Пан Гі Муна і яго «тупую» арганізацыю

Дутэртэ сказаў, што ён ня будзе сустракацца з Генэральным сакратаром Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Мунам на плянаванай Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) на найвышэйшым узроўні ў Лаосе, бо ў яго «няма часу». Гэта адбылося пасьля таго, як ён назваў ААН «тупой» арганізацыяй за далучэньне да вайны з наркотыкамі на Філіпінах.

9.

Сказаў кіраўнікам каталіцкай царквы: «Вы ўжо мяне за***лі»

Дутэртэ накінуўся на каталіцкую царкву ў траўні сёлета, назваў мясцовых біскупаў карумпаванымі «курвінымі сынамі», вінаватымі ў занадта хуткім росьце насельніцтва краіны. Ён таксама раскрытыкаваў высокапастаўленых дзеячоў царквы, якія крытыкавалі яго. «Вы ўжо мяне за***лі» — заявіў Дутэртэ падчас прэс-канфэрэнцыі.

10.

Заявіў, што мае дзьвюх жонак і дзьвюх сябровак

У прамове перад 10 тысячамі прыхільнікамі у Давао, пакуль ён яшчэ быў мэрам, Дутэртэ распавёў прысутным, што мае ня толькі дзьвюх жонак, але і дзьвюх сябровак.

«У мяне ёсьць жонка, яна хворая. Таксама ў мяне ёсьць другая жонка, якая з Булакану, — сказаў ён. — У мяне ёсьць дзьве сяброўкі. Адна зь іх працуе касіркай (...), а другая — у краме касмэтыкі ў гандлёвым цэнтры. Тая з крамы касмэтыкі маладзейшая. Другая старэйшая, але прыгажэйшая».

Радрыга Дутэртэ
Радрыга Дутэртэ

11.

Заявіў, што Пуцін — яго кумір

6 лістапада Дутэртэ заявіў, што яго кумір — расейскі прэзыдэнт. Ён таксама адзначыў, што новаабраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп з разуменьнем паставіўся да барацьбы з наркагандлем у краіне, а таксама пажадаў посьпехаў у гэтай кампаніі.

12.

Заявіў, што асабіста размаўляў з Богам, калі ляцеў у самалёце. У размове Дутэртэ паабяцаў Богу больш не ўжываць нецэнзурную лексыку. Падчас палёту Дутэртэ пачуў голас, «які заявіў, што зь ім размаўляе Бог». «Голас» нібыта папярэдзіў, што калі Дутэртэ ня спыніць лаяцца, то самалёт упадзе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG