Сацсетка «Вконтакте» запатрабавала ўзмацніць жорсткасьць мадэрацыі камэнтароў у публікацыях, прысьвечаных паводзінам расіянак падчас футбольнага чэмпіянату сьвету. У такіх групах карыстальнікі публікуюць фота і відэа дзяўчат, якія маюць зносіны з замежнымі заўзятарамі. На іх адрас дасылаюць абразы, праклёны і пагрозы.