Драма ў амэрыканскім горадзе Арланда — забітыя чацьвёра дзяцей-закладнікаў

Ілюстрацыйнае фота. Паліцыя каля месца страляніны ў гей-клюбе ў Арланда ў 2017 годзе.

Чацьвёра дзяцей сталі ахвярамі злачынцы, які ўзяў іх у закладнікі падчас процістаяньня з паліцыяй. Пасьля забойства дзяцей злачынца пакончыў з сабой.

Паводле агенцтва France Press, iнцыдэнт пачаўся ў нядзелю, 10 чэрвеня ў горадзе Арланда ў Флорыдзе. Паліцыя атрымала паведамленьне аб хатнім гвалце і выехала на месца. У выніку страляніны адзін афіцэр паліцыі быў паранены і знаходзіцца ў шпіталі.

Злачынца быў ідэнтыфікаваны як 35-гадовы Гары Ліндсі, які знаходзіўся на выпрабавальным тэрміне пасьля адбыцьця пакараньня.

Паліцыю выклікала ягоная сужыцелька, якая уцякла з кватэры. Паведамляецца, што двое дзяцей былі ўласнымі дзецьмі Ліндсі, а іншыя двое — ягонай сужыцелькі. Ім было 1, 6, 10 і 11 гадоў.

У панядзелак у 21-й гадзіне вечара пасьля таго, як паліцыя ўбачыла ў захопленай кватэры цела аднаго дзіцяці, яна пачала штурм. Але знайшла ў кватэры толькі пяць трупаў.